Выстава жывапісу Алега Елізарава «Полацк у белым»


У рамках арт-праекта, прысвечанага 40-годдзю дзіцячай мастацкай школы, у галерэі адкрываецца выстава жывапісу Алега Елізарава «Полацк у белым».

Алег Елізараў працаваў настаўнікам жывапісу і кампазіцыі ў Полацкай мастацкай школе з 1995-га па 2000-я гады. Гарадскія пейзажы, вуліцы, дамы, дрэвы сталі крыніцай натхнення для мастака і ў пэўным сэнсе арт-аб'ектамі на яго палотнах. Працуючы ў манахромнай гаме, Алег Елізараў стварыў уласную непаўторную манеру жывапісу. Лаканічныя па змесце работы пабудаваны на каляровых нюансах: Полацк паўстае перад гледачом асаблівым горадам з непаўторнай рамантычнай аўрай. Адкрыццё выставы адбудзецца 10 кастрычніка ў 16.30.

Чакаем вас у Мастацкай галерэі. Выстава будзе працаваць да 9 лістапада 2025 года.

971